ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2023, 17:17

Мішусцін заявіў аб поўным выкананні 10 з 28 саюзных праграм Беларусі і Расіі

Міхаіл Мішусцін
Міхаіл Мішусцін

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўнасцю выкананы 10 з 28 саюзных праграм Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін у час сустрэчы ў Сочы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі знаходзімся ў пастаянным кантакце. У сакавіку правялі пасяджэнне саюзнага Саўміна. У красавіку пад кіраўніцтвам нашых прэзідэнтаў прайшло пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Прыняты вельмі важныя рашэнні па нарошчванні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Па лініі ўрада наладжана сістэмная работа па выкананні 28 саюзных праграм. Поўнасцю выкананы 10 праграм, уведзены ў эксплуатацыю пяць інфармацыйных сістэм. З прадугледжаных праграмамі 989 мерапрыемстваў выканана амаль 80 працэнтаў. Гэта вельмі нядрэнны вынік", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Ён таксама звярнуў увагу, што, нягледзячы на санкцыйны націск з боку калектыўнага Захаду, актыўна развіваецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, расце тавараабарот. "Прыярытэтную ўвагу мы ўдзяляем ўзаемадзеянню нашай прамысловасці. У рамках нашага міжурадавага пагаднення па прамысловай кааперацыі мы зацвердзілі 16 сумесных праектаў на 80 млрд расійскіх рублёў, або амаль на Br3 млрд, у сферах машынабудавання, станкабудавання і мікраэлектронікі", - адзначыў старшыня ўрада Расіі.

У ліпені ў Екацярынбургу Беларусь прыме ўдзел у якасці краіны-партнёра ў міжнароднай прамысловай выстаўцы "Інапрам". "Мы чакаем вялікую бізнес-дэлегацыю з удзелам прадстаўнікоў усіх беларускіх рэгіёнаў. Упэўнены, што на пляцоўцы "Інапрама" будуць дасягнуты новыя камерцыйныя дамоўленасці аб запуску шэрага новых сумесных важнейшых інтэграцыйных праектаў", - дадаў Міхаіл Мішусцін.

"Мы з вамі сустракаемся напярэдадні пасяджэнняў Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Вельмі важна, што Беларусь і Расія выступаюць за паглыбленне інтэграцыі ў еўразійскім рэгіёне. Упэўнены, што рашэнні, якія будуць прыняты тут, у Сочы, паслужаць павышэнню ўстойлівасці эканомік ва ўмовах неспрыяльнай знешняй кан'юнктуры і дапамогуць стварыць новыя кропкі росту ў інтарэсах бізнесу і грамадзян нашай Саюзнай дзяржавы", - рэзюмаваў старшыня ўрада Расіі.-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі