Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2019, 15:10

Мінжылкамгас вызначыў нарматывы расходаў на добраўпарадкаванне і рамонт дарог на 2020 год

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі пастановай нумар 12 ад 11 верасня бягучага года вызначыла мінімальныя нарматывы планавання расходаў у 2020 годзе на ўтрыманне, рамонт вулічна-дарожнай сеткі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, уключаючы прыдамавыя тэрыторыі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, для Мінска ўстаноўлены нарматыў планавання аб'ёмаў работ па ўтрыманні і рамонце аб'ектаў добраўпарадкавання Br1,27, для іншых населеных пунктаў - Br0,21-0,27 у разліку на 1 кв. м абслугоўваемых плошчаў.

На падтрыманне санітарнага і тэхнічнага стану двароў шматпавярховых дамоў у сталіцы плануецца патраціць не менш як Br26, у абласных цэнтрах і 11 буйных гарадах (якія маюць насельніцтва больш за 80 тыс. чалавек і з'яўляюцца патэнцыяльнымі цэнтрамі эканамічнага росту) - не менш за Br12, у іншых населеных пунктах - не менш за Br8 на кожнага жыхара.

Расходы на вулічнае асвятленне разлічваюцца з сум Br222,49 (у Мінску) і Br102,69-136,92 (у іншых рэгіёнах) на адзін асвятляльны прыбор, на дажджавую каналізацыю - Br2,8 і Br1,6 на 1 м адпаведна, на штучныя збудаванні - Br1,37 на 1 кв. м.

Што датычыцца ямачнага рамонту дарог за межамі дваровых тэрыторый, то мінімальны нарматыў складзе Br4,03 на 1 кв. м у Мінску, Br0,38 - у Гомельскай вобласці, Br0,5 - у Віцебскай і Гродзенскай абласцях, Br0,63 - у Брэсцкай, Br0,75 - у Магілёўскай, Br1,51 - у Мінскай вобласці. Калі размова ідзе не аб абласных цэнтрах і 11 буйных гарадах, то лічбы такія - Br0,38-0,63 на 1 кв. м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі