ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 21 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2020, 18:16

Мінжылкамгас: у 2030 годзе ў Беларусі можа выкарыстоўвацца дзве трэці адходаў

Фота з архіва
Фота з архіва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў да 2030 года можа вырасці да 66 працэнтаў, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў сёння на пасяджэнні падагульняючай калегіі Мінжылкамгаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі папярэдняя стратэгія была распрацавана да 2035 года і прадугледжвала ўзровень выкарыстання камунальных адходаў 50 працэнтаў, то ў 2030 годзе, пры дастатковай увазе да гэтай праблемы, ужо можна забяспечыць выкарыстанне дзвюх трацей усіх адходаў, што ўтвараюцца ў рэспубліцы", - адзначыў Аляксандр Церахаў.

Паводле даных міністра, узровень выкарыстання ЦКА за 2019 год склаў 22,6 працэнта. Пры гэтым аб'ёмы збору другасных матэрыяльных рэсурсаў за апошнія восем гадоў выраслі ў два разы.

Як адзначыў Аляксандр Церахаў, павелічэнне ўзроўню выкарыстання ЦКА ў будучым магчыма дзякуючы развіццю раздзельнага збору адходаў, стварэнню новых кантэйнерных пляцовак, будаўніцтву 28 рэгіянальных комплексаў па абыходжанні з адходамі. Гэтаму будзе садзейнічаць і ўкараненне дэпазітна-залогавай сістэмы, праект указа аб стварэнні якой знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ключавым напрамкам работы ў 2020 годзе міністр назваў стварэнне пляцовак па кампаставанні адходаў. "Такія аб'екты павінны з'явіцца ў кожным рэгіёне, яны не патрабуюць вялікіх затрат", - падкрэсліў ён.

Яшчэ адным перспектыўным напрамкам можа стаць спальванне адходаў на адной з мінскіх ЦЭЦ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі