Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінтранс распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года

Эканоміка 19.07.2019 | 15:35
Кафэ на запраўцы. Фота з архіва
Кафэ на запраўцы. Фота з архіва

19 ліпеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Сяргей Лявончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральная схема змяшчае як існуючыя і будуемыя аб'екты, так і праектуемыя, а таксама прапанаваныя інвестарам для новага будаўніцтва. Цяпер дзейнічае схема да 2020 года. "Мы будзем распрацоўваць генеральную схему да 2025 года, - сказаў прадстаўнік міністэрства. - Мы сабралі ўсе прапановы інвестараў, аблвыканкамаў. Думаю, да канца 2019-га - пачатку 2020 года мы яе зробім, разашлём абласцям на ўзгадненне, пасля чаго будзе зацвярджацца пастанова Мінтранса".

Як адзначыў Сяргей Лявончык, у генеральнай схеме развіцця прыдарожнага сэрвісу прадугледжана тры ўзроўні аб'ектаў. Да аб'ектаў першага ўзроўню адносяцца пляцоўкі для адпачынку з добраўпарадкаваным санітарным збудаваннем, да другога ўзроўню - тыя ж пляцоўкі адпачынку, але ўжо з пунктам харчавання. Аб'екты трэцяга ўзроўню акрамя таго прадугледжваюць таксама наяўнасць аўтазаправачнай станцыі. Пры гэтым міністэрства не абмяжоўвае гэты спіс, кожны ўладальнік аб'екта можа пашыраць яго, дабаўляючы, напрыклад, гасцінічныя паслугі, тэхабслугоўванне.

У Мінтрансе лічаць, што такіх аб'ектаў павінна станавіцца больш. "Мы бачым, што далейшае развіццё аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу будзе арыентавана менавіта на комплексныя аб'екты. Каб чалавек мог спыніцца ў дарозе, заправіць аўтамабіль, адпачыць, паесці", - адзначыў Сяргей Лявончык.

Паводле даных міністэрства, на пачатак 2019 года на рэспубліканскіх дарогах функцыянавала 414 аўтазаправачных станцый, 159 газазаправачных пунктаў, 72 гасцініцы, 45 аўтамыек, 101 ахоўная стаянка, 586 пунктаў грамадскага харчавання, 74 пункты тэхнічнай дапамогі і СТА. "Трэба сказаць, што і на магістральных, і рэспубліканскіх дарогах выконваюцца рэкамендаваныя адлегласці для аб'ектаў сэрвісу аднаго віду. Напрыклад, сёння для АЗС гэта 42 км, для аб'ектаў грамадскага харчавання - 30 км", - рэзюмаваў начальнік упраўлення.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).