ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2019, 17:48

Мінтранс прапрацоўвае пытанне стварэння базавага абласнога аэрапорта для лаўкост-кампаній

Фота з архіва
Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый прапрацоўвае пытанне стварэння базавага аэрапорта для лаўкост-кампаній у адным з абласных цэнтраў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю абласных аэрапортаў, адзначыў міністр. "Асноўны ўпор ідзе на развіццё рэгіянальных аэрапортаў з пункту гледжання прыцягнення туды і чартарных рэйсаў, і рэгулярных, - сказаў Аляксей Аўраменка. - Цяпер мы прапрацоўваем пытанне базавага абласнога аэрапорта для лаўкост-кампаній, якія ў далейшым могуць прыйсці ў Беларусь".

Пытанне з выбарам рэгіёна пакуль не вырашана. "Аднак у першую чаргу лаўкосты прыйдуць у абласныя аэрапорты - гэта наш падыход па рабоце з імі", - падкрэсліў Аляксей Аўраменка.

У гутарцы з журналістамі міністр паведаміў і аб завяршэнні работ па рэканструкцыі Брэсцкага аэрапорта. "Сёння ён гатовы да работы", - сказаў Аляксей Аўраменка. Паветраная гавань, паводле яго слоў, цяпер можа прымаць шэраг сучасных суднаў, у тым ліку Boeing 767.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі