Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2019, 18:07

Мінтранс: дазволы на перавозкі размяркоўвалі з улікам эфектыўнасці, Польшчы прапаноўвалі бездазвольную сістэму

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дазволы на перавозкі размяркоўваюцца з улікам эфектыўнасці, беларускі бок прапаноўваў Польшчы перайсці на бездазвольную сістэму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, каменціруючы звароты перавозчыкаў аб няхватцы дазволаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любыя рэсурсы дзяржавы павінны выкарыстоўвацца максімальна эфектыўна, тое ж самае датычыцца дазволаў, якія выдаюцца нам іншымі краінамі, - адзначыў Аляксей Ляхновіч. - Мы пайшлі па прынцыпе, як атрымаць максімальную аддачу ад абмежаванага рэсурсу".

Паводле яго слоў, новая інструкцыя, якая рэгламентуе размеркаванне дазволаў і якая цяпер упершыню прыменена адносна дазволаў у Польшчу, доўга абмяркоўвалася з перавозчыкамі, бізнес атрымаў магчымасць выказацца. У абмеркаванні ўдзельнічалі не толькі члены Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (БАМАП). "У выніку прынялі формулу, якая максімальна ўлічвае інтарэсы кожнага перавозчыка", - лічыць першы намеснік міністра. Гэта формула размеркавання ўлічвае выручку перавозчыкаў.

Беларусь і Польшча абменьваюцца на парытэтнай аснове аднолькавай колькасцю дазволаў для перавозчыкаў. Аднак Польшча выкарыстоўвае менш за 50 працэнтаў дазволаў, у той час як беларускаму бізнесу іх не хапае. Мінтранс Беларусі правёў некалькі раўндаў перагавораў з польскім бокам, прычым Польшчы была прапанавана бездазвольная сістэма. "На жаль, польскім перавозчыкам столькі дазволаў не трэба, яны гэта прызнаюць. Больш таго, яны адзначылі, што Беларусь неэфектыўна выкарыстоўвае дазволы, якія ёй перадаюцца", - растлумачыў Аляксей Ляхновіч.

Акрамя таго, пазіцыя Польшчы заключалася ў тым, каб зменшыць квоту для Беларусі на 15 тыс. дазволаў. "Мы сказалі польскаму боку, што будзем размяркоўваць дазволы ў гэтым годзе і больш эфектыўна выкарыстоўваць, яны пайшлі на тое, што не зменшылі квоту. Хоць нашым суседзям яны зрабілі меншымі квоты", - звярнуў увагу першы намеснік міністра.

З улікам няпростай сітуацыі і бачачы, што колькасць квот на 2019 год не павялічыцца, Мінтранс папрасіў польскі бок перадаць частку квот 2020 года на бягучы перыяд. Польшча згадзілася перадаць 10 тыс. дазволаў. Такім чынам, на наступны год засталося 189 тыс., аднак гэты аб'ём недастатковы.

Адказваючы на пытанне аб тым, што рабіць перавозчыкам, якім не ўдалося атрымаць дазволы ў Польшчу, Аляксей Ляхновіч звярнуў увагу, што ёсць іншыя рынкі акрамя Польшчы, з некаторымі наладжана работа па бездазвольнай сістэме. Да канца года такі дакумент па бездазвольных перавозках плануецца падпісаць з Украінай, раней падпісаны з Малдовай. "Рэспубліка Беларусь у прынцыпе выступае за бездазвольную сістэму з усімі краінамі", - сказаў ён.

Дадатковыя дазволы на I квартал выдавацца не будуць. "Па выніках першага паўгоддзя 2020 года паглядзім выкарыстанне дазволаў. Калі будзем бачыць, што дэфіцыту няма, або плённа пройдуць перагаворы з польскім бокам у красавіку-маі і нам дадуць дадатковыя дазволы, то, магчыма, у III квартале мы адменім размеркаванне, дазволы будуць выдавацца прыблізна на тых жа ўмовах, як і ў мінулым годзе", - рэзюмаваў Аляксей Ляхновіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі