Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2020, 17:53

Мінтранс будзе размяркоўваць дазволы на перавозкі ў Расію і Польшчу на II квартал

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве транспарту і камунікацый расказалі, якія віды дазволаў на міжнародныя перавозкі грузаў аўтамабільным транспартам будуць размяркоўвацца на другі квартал 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

Сярод дазволаў Польшчы, якія падпадаюць пад размеркаванне, - двухбаковыя і транзітныя, проста транзітныя, а таксама на перавозкі ў/з трэціх краін. Што датычыцца дазволаў Расіі, яны будуць размяркоўвацца на перавозкі грузаў у/з трэціх краін па трох катэгорыях. Першая з іх не ўключае перавозкі ў/з Італіі, другая - Італіі і Германіі. У трэцяй выключаны шэраг краін (Аўстрыя, Бельгія, Германія, Італія, Францыя, Польшча, Нідэрланды і Чэхія).

Аўтамабільным перавозчыкам неабходна інфармаваць транспартную інспекцыю на яе афіцыйным сайце ў перыяд па 27 лютага ўключна аб намеры атрымаць дазволы, якія падпадаюць пад размеркаванне на другі квартал 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі