Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Рэспублікай Гана. Аб гэтым расказаў намеснік маркетынг-дырэктара ААТ "МТЗ" Уладзімір Петухоў, які знаходзіцца з рабочым візітам у афрыканскай краіне ў складзе дэлегацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.
У ходзе перагавораў з міністрам сельскай гаспадаркі Ганы бакі дамовіліся распрацаваць праграму механізацыі аграрнага сектара.
Мінскі трактарны завод - адзін з вядучых сусветных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. За амаль 80-гадовую гісторыю на заводзе выраблена каля 4.1 млн трактароў, цяпер тэхніка выпускаецца пад брэндам BELARUS.-0-