Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2024, 11:47

Мінскі парнікова-цяплічны камбінат правядзе мадэрнізацыю

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі парнікова-цяплічны камбінат плануе абнавіць цяплічную гаспадарку, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Некрашэвіч на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтаваны праект мадэрнізацыі самай вялікай, двухгектарнай, цяпліцы. Праводзяцца працэдуры закупкі матэрыялаў і паслуг. Мадэрнізацыя дазволіць вырошчваць агурок і тамат з лістапада па сакавік", - адзначыў Сяргей Некрашэвіч.

Работа арганізавана па даручэнні кіраўніка дзяржавы, прынята адпаведная пастанова Савета Міністраў па пытаннях абнаўлення цяплічных комплексаў краіны.

У I квартале бягучага года прадпрыемства значна павялічыла аб'ём рэалізацыі агародніннай прадукцыі і зеляніны. Вырасла ўдзельная вага паставак у гандлёвыя сеткі - з 44 працэнтаў да 66 працэнтаў. Цяпер на прылаўкі акрамя традыцыйных сярэдняплодных агуркоў паступае караткаплодная агародніна. У разы выраслі пастаўкі баклажанаў.

"У минулым годзе адпрацавалі тэхналогію на чвэрці цяпліцы, у бягучым годзе прынялі рашэнне цалкам перавесці яе пад баклажаны і перац. Адна цяпліца аддадзена пад тамат чэры - запатрабаваны від прадукцыі, які вырошчваецца з прыростам каля 20 працэнтаў. Актыўна працуем па зялёнай прадукцыі - гэта салаты, пятрушка, кроп, базілік, шпінат, рукала, сельдэрэй і інш. Новыя віды, такія як "Лалік" і "Рамэн", якія раней не вырошчваліся ў Беларусі, таксама прадстаўлены ўжо ў фірменнай сетцы", - праінфармаваў Сяргей Некрашэвіч.

Мінскі парнікова-цяплічны камбінат вырошчвае і расаду для ўпрыгожвання гарадскіх клумбаў, вуліц і паркаў сталіцы. Усяго для кветкавага афармлення прадпрыемствам зялёнай гаспадаркі ў бягучым годзе будзе пастаўлена амаль 1,5 млн раслін. Акрамя таго, шырокі выбар варыянтаў прапануецца іншым суб'ектам гаспадарання. Традыцыйна запатрабаваны петуніі, пеларгоніі, сурфініі.

"Практычна на 10 працэнтаў павялічылі аб'ём аказваемых паслуг па балконных скрынях, кашпо для азелянення дарожных артэрый горада", - расказаў Сяргей Некрашэвіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі