
Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ТАА "МотаВелаЗавод" у гэтым годзе атрымае Br6,5 млн з інавацыйнага фонду Мінскага гарвыканкама. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 лютага 2023 года нумар 105, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, гэтыя сродкі могуць накіроўвацца на мадэрнізацыю вытворчасці, распрацоўку канструктарскай дакументацыі і выраб тэхналагічнай аснасткі для павелічэння лакалізацыі вытворчасці імпартазамяшчальных камплектуючых мота- і велатэхнікі.-0-