Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2021, 13:04

Мінскі маторны завод у I квартале ў два разы павялічыў пастаўкі ў Расію

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод у першым квартале 2021 года ў два разы павялічыў пастаўкі ў Расію, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "ККХ "ММЗ".

"Мінскі маторны завод на працягу многіх гадоў з'яўляецца надзейным пастаўшчыком прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю. Сёння ММЗ супрацоўнічае з 59 расійскімі прадпрыемствамі прамысловай зборкі, а таксама працуе над устанаўленнем партнёрскіх адносін яшчэ з дзесяццю", - адзначылі ў прэс-службе. На тэрыторыі Расіі асноўнымі спажыўцамі прадукцыі ММЗ з'яўляюцца прадпрыемствы Курска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, гарадоў Ніжагародскай і Яраслаўскай абласцей, Башкортастана, Мардовіі і інш.

"Па выніках першага квартала 2021 года захоўваецца дадатная дынаміка экспартных паставак прадукцыі ММЗ у Расію. За справаздачны перыяд адгрузка ў адрас прамысловых прадпрыемстваў партнёраў павялічылася амаль у два разы. Новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і вытворчыя дамоўленасці атрымалі кампаніі Башкортастана і Чарапаўца", - расказалі ў ММЗ.

На працягу 2021 года Мінскі маторны завод прадоўжыць развіваць тавараправодную сетку ў Расіі па двух напрамках: рухавікі і запасныя часткі да іх, а таксама спецыяльная тэхніка. Экспарт прадукцыі плануецца павялічыць на 11 працэнтаў. Маркетынгавая стратэгія прадпрыемства ў бягучым годзе накіравана на аднаўленне аб'ёмаў рэалізацыі да ўзроўню перад пандэміяй і дасягненне росту 5,9 працэнта да ўзроўню 2020-га.

У планах таксама арганізаваць пастаянна дзеючую выстаўку пашыранага мадэльнага рада рухавікоў і спецтэхнікі на гандлёва-выставачных пляцоўках ТАА "Гандлёвы дом "Мінскі маторны завод" у Нагінску і яго партнёраў у кожнай федэральнай акрузе Расіі.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і лесаўборачную тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў у Беларусі, краінах СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі