Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2024, 15:38

Мінскі малочны завод мае намер пашырыць сваю прысутнасць на рынку Афрыкі

Фота з архіва
Фота з архіва
21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі малочны завод нумар 1 прадаўжае перагаворы з патэнцыяльнымі афрыканскімі пакупнікамі для пашырэння сваёй прысутнасці на кантыненце. Важным пунктам плана стала сённяшняе наведванне прадпрыемства прэм'ер-міністрам Каралеўства Эсваціні Раселам Мміса Дламіні. Дэлегацыю пазнаёмілі з вытворчымі магутнасцямі малочнага завода і асартыментам выпускаемай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Малочны холдынг складаецца з пяці вытворчых пляцовак, чатырох сельскагаспадарчых філіялаў і шэрага гандлёвых кропак на тэрыторыі розных краін. За суткі прадпрыемствы холдынга перапрацоўваюць 1,6 тыс. малака. З малака тут вырабляюць усё, акрамя марожанага: поўны пералік натуральнамалочнай прадукцыі ад стэрылізаванага малака да сыроў з блакітнай цвіллю, цвёрдых і паўцвёдрых сыроў. На прамысловыя рэйкі пастаўлена і вытворчасць тэхнічнага казеіну.

"Паколькі мы знаходзімся ў Мінску, то нясём сур'ёзную сацыяльную нагрузку, у тым ліку вырабляем вялікую колькасць дзіцячай прадукцыі. Таксама мы забяспечваем школы, дзіцячыя сады, бальніцы, армію, што накладае на нас дадатковую адказнасць за якасць нашай прадукцыі. У сталіцы ў нас размешчаны дзве вытворчыя пляцоўкі, дзе мы выпускаем тую самую сацыяльную прадукцыю", - расказвае генеральны дырэктар Тамара Чычыра.

Дэлегацыі паказалі лінейку разліву малака, ёгуртны цэх, фасоўку сыру фету. "Мы адгружаем сваю прадукцыю ў Егіпет, была пастаўка і ў Маўрытанію, чакаем паўторнай заяўкі. Прапрацоўваем таксама выхад на рынак Зімбабвэ і Новай Гвінеі. Мы абмяняліся ўсёй інфармацыяй, якая цікавіць патэнцыяльных пакупнікоў, і прадаставілі ўзоры для ацэнкі", - расказвае намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Лілія Шамардзінава.

Размова ідзе аб пастаўках сухога абястлушчанага малака. Дарэчы, пасля далучэння да холдынгу яшчэ аднаго прадпрыемства - "Малочны гасцінец" - з'явілася магчымасць выпуску сухога неразведзенага малака, якое ў бліжэйшы час будзе прапанавана афрыканскім партнёрам. "Пастаўкам папярэднічае працяглы перагаворны працэс, нам трэба даць час кліентам на даследаванне ўзораў. Трэба выканаць усе ўмовы ўваходу прадукцыі на чужы рынак. Тым не менш афрыканскі рынак для нас вельмі цікавы, і патэнцыял для росту там вялікі", - лічыць намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях.

У цэлым краіны Афрыкі з агульнага аб'ёму экспартных паставак Мінскага малочнага завода нумар 1 займаюць менш як 1 працэнт. Гэты рынак новы для беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі. Пэўныя перашкоды ёсць у лагістыцы і працэдуры аплаты за пастаўлены тавар. Але айчынныя прадпрыемствы, у прыватнасці Мінскі малочны, стараюцца знаходзіць узаемавыгадныя для двух бакоў шляхі развіцця, якія будуць садзейнічаць нарошчванню прыбытку.

"Дэлегацыі мы прадставім увесь асартымент выпускаемай намі прадукцыі, а гэта больш як 300 найменняў. З улікам часу, які патрэбны для дастаўкі тавару ў Афрыку - гэта каля 2-3 месяцаў, інтарэс для афрыканскіх партнёраў могуць уяўляць сухія малочныя прадукты і стэрылізаванае малако, тэрмін годнасці якога дасягае 9-12 месяцаў", - удакладніла Лілія Шамардзінава.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Каралеўства Эсваціні Расел Мміса Дламіні прыбыў у Беларусь з візітам 19 чэрвеня. Ужо адбылася сустрэча высокага госця з кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам і наведванне афрыканскай дэлегацыяй шэрага буйных айчынных машынабудаўнічых прадпрыемстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі