Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі холадакамбінат нумар 2 плануе пашырыць магутнасці па вытворчасці марожанага, паведаміў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Бонахаў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Улічваючы высокія аб'ёмы вытворчасці і тэмп росту, будзем рыхтаваць дакументацыю для пашырэння вытворчых магутнасцей. Упэўнена сябе адчуваем у продажах эксімо і фруктовага лёду на палачцы, у той час як сектар марожанага ў шкляначках і ражку недастаткова ахоплены. Практычна не прадстаўлена марожанае ў кантэйнерах. Плануем устанавіць новыя лініі", - расказаў Дзмітрый Бонахаў.
За паўгоддзе прадпрыемства выпусціць каля 2,5 тыс. т марожанага, а па годзе - не менш за 4,5 тыс. т. Бізнес-план сфарміраваны з тэмпам росту каля 110 працэнтаў да мінулагодняга паказчыка. "Задачу ставім намнога вышэйшую, паколькі бачым попыт", - адзначыў Дзмітрый Бонахаў.
На прадпрыемстве распрацавалі і прапанавалі некалькі новых відаў прадукцыі - "Каштан" са смакам купучына і пламбір з абалонкай з лёду са смакам яблыка. Плануецца пашырыць асартымент замарожаных дэсертаў (шарбетаў) для вулічнага гандлю.
Павялічваецца экспарт. З пачатку года заключаны новыя кантракты на пастаўку марожанага ў Грузію і Кітай, вядуцца перагаворы з Узбекістанам. Таксама пашырана геаграфія продажаў у абласных цэнтрах Беларусі.
Мінскі холадакамбінат нумар 2 пачаў работу ў 1950 годзе. Гэта шматфункцыянальнае прадпрыемства, якое ўключае вытворчасць марожанага (98 працэнтаў ад агульнага аб'ёму), хлебабулачных вырабаў, безалкагольных газіраваных напіткаў, пітной вады, рознічны гандаль, грамадскае харчаванне.-0-