Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 14:22

Мінскі аўтазавод паставіць 500 машынакамплектаў пасажырскай тэхнікі ў Арменію

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод падпісаў кантракт на пастаўку 500 машынакамплектаў пасажырскай тэхнікі ў Арменію на суму $73 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Падпісанне пагаднення адбылося ў беларускім пасольстве ў Арменіі ў прысутнасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арменіі Аляксандра Канюка і намесніка міністра замежных спраў Ігара Назарука.

Сабраная ў Арменіі пасажырская тэхніка прызначана для паставак у трэція краіны.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, што спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі