Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Мінскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама Дзянісам Курленкам наведвае Арлоўскую вобласць РФ. Бакі абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, адукацыі і культуры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Напярэдадні форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 25-27 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе, у Арле прайшла сустрэча дэлегацыі Мінскай вобласці з губернатарам Арлоўскай вобласці Андрэем Клычковым.
Андрэй Клычкоў адзначыў, што Арлоўская вобласць зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Мінскай вобласцю па такіх напрамках, як вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі, сілавых паўправадніковых прыбораў, канвеерных сістэм, глебаапрацоўчага, грузапад'ёмнага і пральнага абсталявання.
"Беларусь і Расія сутыкнуліся са знешнім націскам. Само жыццё падштурхоўвае да таго, каб больш цесна ўзаемадзейнічаць адзін з адным, тым больш Расія і Беларусь - суседзі. Нам трэба не канкурыраваць, а шукаць агульныя інтарэсы, тое, чым мы можам адзін аднаго дапоўніць. Па даручэнні старшыні Мінаблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі мы наведалі Арлоўскую вобласць, каб знайсці тыя агульныя інтарэсы, якія будуць пакладзены ў аснову плённага ўзаемадзеяння", - адзначыў Дзяніс Курленка.-0-