Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 ліпеня 2024, 19:00

Мінсельгасхарч: задачу па рапсе выканаем, па каласавых лічба будзе крыху ніжэйшай за чаканую

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе перад беларускімі аграрыямі стаяла задача атрымаць не менш за 11 млн т збожжа, уключаючы алейнае семя рапсу. Ці паўплывала непагода на планы работнікаў АПК і як справы з ураджайнасцю, журналістам расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сёння ўжо ўбрана больш за 17 працэнтаў збожжавых культур і звыш 58 працэнтаў азімага рапсу. Плошчы, засеяныя рапсам, ад прыродных катаклізмаў пацярпелі значна менш і іх удзельная вага не такая вялікая, таму, як удакладніў прадстаўнік Мінсельгасхарча, аграрыі пацвярджаюць магчымасць намалаціць больш за 1 млн т рапсу. У частцы ўборкі збожжавых каласавых культур, улічваючы тое, што адбылося, гучаць папярэджанні аб магчымым зніжэнні.

"Першапачаткова было запланавана атрымаць 7,8 млн т зерня каласавых, аднак, магчыма, гэта лічба будзе крыху ніжэйшай. Будзе разглядацца варыянт кампенсацыі намалоту збожжа за кошт пасеваў кукурузы", - удакладніў Мікалай Лешык.

У апошнія дні ўборачнай фіксавалася паніжаная ўраджайнасць культур з гектара. Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства абгрунтаваў такое становішча двума фактарамі. Першы - неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Другі звязаны з тым, што ў мінулым годзе ўборку аграрыі пачалі пазней, чым у 2024-м. У гэтых чыслах мінулага года на ўсю моц ішла ўборка азімага ячменю, які дае больш высокую ўраджайнасць. Сёння нараўне са жнівом ячменю гаспадаркі пачалі ўборку жыта, трыцікале, пшаніцы, яравога ячменю, і ўраджайнасць скадваецца не з адной культуры, а з некалькіх. Па гэтых прычнах ураджайнасць сёння крыху ніжэйшая за паказчык аналагічнага перыяду папярэдняга сезона.

"Любая культура дае вышэйшую ўраджайнасць на тых палях, дзе вытрымана тэхналогія, дзе ўнесены ў неабходнай колькасці мінеральныя ўгнаенні, дзе праведзена належная ахова раслін. Там, безумоўна, аддача будзе большай. Ёсць у нас прыклады, дзе ў бягучым годзе ўраджайнасць даходзіць да 90 ц/га, але, на жаль, ёсць і нядбайныя гаспадары, дзе ўраджайнасць намнога ніжэйшая", - рэзюмаваў Мікалай Лешык.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі