Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2024, 12:07

Мінсельгасхарч вызначыў нарыхтоўшчыкаў і аб'ёмы закупак сельгаспрадукцыі для дзяржпатрэб на 2024 год

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла пералік нарыхтоўшчыкаў і аб'ёмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2024 год. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 29 студзеня 2024 года нумар 8, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, у пералік нарыхтоўшчыкаў увайшлі 30 прадпрыемстваў, у ліку якіх ААТ "Брэстхлебапрадукт", ААТ "Пінскі камбінат хлебапрадуктаў", ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі", ААТ "Лідахлебапрадукт", ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай", ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" і інш.

Пастановай таксама вызначаны аб'ёмы закупак збожжа (пшаніцы, жыта, проса, аўса, грэчкі і ячменю) на 2024 год для кожнага нарыхтоўшчыка.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі