Фота з архіва
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўборачнай кампаніі задзейнічаюць больш за 120 тыс. машын. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання (Галоўдзяржтэхнагляд) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За апошнія 30 гадоў у тэхнічным забеспячэнні сельскагаспадарчай галіны адбыліся істотныя змяненні. Калі на пачатак 1990-х гадоў айчыннай тэхнікі ў структуры машынна-трактарнага парку было толькі 13 працэнтаў, то сёння айчынная сельгастэхніка на палях складае 87 працэнтаў. Энергетычная магутнасць таксама ўзрасла, на аднаго работніка ў сельскай гаспадарцы прыпадае 76 к.с., тады як у 1990-х гадах было толькі 40 к.с. Асноўная стратэгія развіцця тэхнічнага забеспячэння - гэта павышэнне прадукцыйнасці працы", - расказаў Станіслаў Карповіч.
Паводле яго слоў, гэта стратэгія ў апошнія гады вытрымліваецца вельмі строга. "У структуры машынна-трактарнага парку з'явіліся машыны, якія замяняюць сабой тры адзінкі тэхнікі. Цяпер акцэнт робіцца на камплектацыі менавіта такімі машынамі, каб забяспечыць павелічэнне прадукцыйнасці працы. Асноўнымі крытэрыямі для выбару тэхнікі з'яўляюцца шырыня захопу і павелічэнне тэхналагічнай хуткасці выканання работ. Гэта мае эфект і вынік", - падкрэсліў начальнік Галоўдзяржтэхнагляду.
Ва ўборачнай кампаніі задзейнічаюць больш за 120 тыс. машын і абсталявання, у тым ліку 7,4 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, больш за 8 тыс. машын для адвозкі збожжа, амаль 2 тыс. збожжаўборачных комплексаў для дапрацоўкі збожжа, а таксама іншая тэхніка.
"Адначасова будзе весціся падрыхтоўка машын, якія будуць удзельнічаць у апрацоўцы глебы і асенняй сяўбе. Гатоўнасць тэхнікі высокая. Забяспечанасць запчасткамі дастатковая для таго, каб падтрымліваць машынна-трактарны парк у тэхнічна спраўным стане. Машыны забяспечаны ўсімі сродкамі пажаратушэння. Усе арганізацыйныя пытанні кантралююцца. Сумесна з органамі дзяржаўнага кіравання, у тым ліку з Міністэрствам прамысловасці і камітэтамі па сельскай гаспадарцы, заводамі - вытворцамі сельгастэхнікі на рэгулярнай аснове праводзяцца аператыўныя нарады, што дазваляе падтрымліваць тэхніку ў працаздольным стане", - рэзюмаваў Станіслаў Карповіч.-0-