Фота з архіва
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нумар 74 ад 9 ліпеня ўстанаўліваюцца гранічныя мінімальныя цэны на асобныя тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пералік уключае свежыя, ахалоджаныя і замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, іншыя водрубы, малако і вяршкі, у тым ліку згушчаныя, з дабаўленнем і без дабаўлення цукру, сметанковае масла 72-80 працэнтаў і больш, асобныя віды сыру.
Дакумент прызнае страціўшай сілу пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 4 ліпеня 2024 года нумар 69 "Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн" і ўступае ў сілу з 12 ліпеня.-0-