ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2023, 15:46

Мінсельгасхарч: у гэтым годзе для кожнай вобласці плануецца вырабіць не менш за 100 камбайнаў

Фота з архіва
Фота з архіва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2023 годзе плануецца вырабіць і накіраваць у гаспадаркі Беларусі не менш за 100 камбайнаў для кожнай вобласці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"ААТ "Гомсельмаш" у 2022 годзе выпусціла рэкордную колькасць збожжаўборачных агрэгатаў - 2154. У 2023 годзе запланавана вырабіць амаль 2,5 тыс. Пры гэтым таксама стаіць задача адправіць у гаспадаркі Беларусі не менш за 100 камбайнаў для кожнай вобласці", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінсельгасхарча Станіслаў Карповіч.

Як адзначылі ў прэс-службе, у Беларусі ў 1990 годзе ў сельскай гаспадарцы было 30,3 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, цяпер - 7,6 тыс. Плануецца кожны год абнаўляць 6-8 працэнтаў камбайнавага парку. У 2022 годзе гэты паказчык склаў 5,1 працэнта.

Цяпер у Беларусі 62 працэнты ўборачных агрэгатаў старэйшыя за 10 гадоў. Згодна са стратэгіяй Мінсельгасхарча, 80 працэнтаў усіх камбайнаў павінна быць самай масавай мадэлі - GS12 і 20 працэнтаў - высокапрадукцыйных GS2124 і аналагічных ім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі