Фота з архіва
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання скарэкціравала аб'ёмы насення сельскагаспадарчых раслін, што падлягаюць патанненню. Адпаведная пастанова ведамства ад 5 лістапада 2024 года нумар 117 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам унесены змяненні ў пастанову Мінсельгасхарча ад 10 красавіка 2024 года нумар 31, якой устаноўлены памер патаннення часткі кошту (не больш як 50 працэнтаў ад цэн, што склаліся ў папярэднім годзе ў сярэднім па рэспубліцы) насення сельскагаспадарчых раслін у 2024 годзе.
Актуалізаваны аб'ёмы насення сельскагаспадарчых раслін, частка кошту якіх падлягае патанненню. Таксама дадаткі 1 і 2 да пастановы нумар 31 дапоўнены новымі пазіцыямі.
Патанненне датычыцца арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых раслін (па відах і рэпрадукцыях), вырабленых і рэалізаваных навуковымі арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія вядуць даследаванні ў галіне аграрных навук, а таксама элітнага насення, вырабленага і рэалізаванага элітвырабляючымі арганізацыямі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.-0-