Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2019, 12:12

Мінсельгасхарч разлічвае на рост паставак беларускай прадукцыі АПК на рынак Егіпта

18 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі разлічвае на паступовы рост паставак айчыннай прадукцыі АПК на егіпецкі рынак. Аб гэтым сёння заявіў журналістам кіраўнік Мінсельгасхарча Анатоль Хацько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр расказаў, што супрацоўніцтва з Егіптам ідзе як па лініі гандлю прадуктамі, так і ўзаемадзеяння ў галіне розных тэхналогій. Напрыклад, ідзе супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання беларускай тэхналогіі па будаўніцтве малочнатаварных ферм, а таксама ў перапрацоўцы малака і мяса.

"Улічваючы цэнавы фактар, мы адгружаем туды нашу прадукцыю. Сухое малако. У мінулым годзе тэмп росту тавараабароту склаў больш як 160 працэнтаў. Будзем глядзець на кан'юнктуру і павялічваць тады аб'ёмы. Тым больш што ў нас ужо пэўная лагістыка адпрацавана ў гэтым напрамку", - адзначыў Анатоль Хацько.

Што датычыцца абмену тэхналогіямі, то ў гэтым плане адбыўся шэраг узаемных візітаў на ўзроўні спецыялістаў. "Яны (у Егіпце. - Заўвага БЕЛТА) ведаюць нашы тэхналогіі. Пакет гэтых тэхналогій мы сфарміравалі і перадалі егіпецкаму боку - у жывёлагадоўлі, па цяплічных гаспадарках, малочнатаварных фермах, мясакамбінатах - наш вопыт будаўніцтва і тэхналагічнай часткі. Зразумела, гэта наша навука - выкарыстанне тэхналогій у галіне АПК", - падкрэсліў кіраўнік Мінсельгасхарча.

"Рынак мы бачым. Мы разумеем, што з улікам заяўленага росту эканомікі Егіпта будуць павялічвацца даходы насельніцтва, аб'ёмы спажывання прадуктаў. Гэта не значыць, што адразу будуць каласальныя аб'ёмы. Мы павінны шукаць лепшыя, спрыяльныя для нас рынкі. А дружалюбныя адносіны на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў садзейнічаюць росту эканомікі і знаходжанню напрамкаў для супрацоўніцтва і развіцця", - рэзюмаваў Анатоль Хацько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі