Фота з архіва
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання павысіла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах, для некаторых краін. Адпаведная пастанова міністэрства ад 21 жніўня 2024 года нумар 89 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, малако і вяршкі згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з колькасцю тлушчу не больш як 1,5 працэнта, без дабаўлення цукру або іншых падсалоджваючых рэчываў будуць рэалізоўвацца ў Расійскую Федэрацыю па 200 расійскіх рублёў за 1 кг, а больш за 1,5 працэнта - 380 расійскіх рублёў. Гэта крыху вышэй, чым раней. Цана на абястлушчаную "малочку" крыху ўзрастае і для Алжыра - цяпер яе будуць прадаваць па $2,1 замест $2,05 за кілаграм.
Акрамя гэтага, для рынку РФ на 20 расійскіх рублёў падаражэў кілаграм сметанковага масла, а таксама на пяць рублёў падраслі цэны на сыры тлустасцю ад 45 працэнтаў.
Цэны ўстаноўлены асобна для паставак у Расію, іншыя краіны ЕАЭС, дзяржавы СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузію, а таксама для краін па-за СНД (акрамя Грузіі).
Пастанова ўступае ў сілу з 23 жніўня.-0-