Фота Мінсельгасхарча
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі падрыхтавалі рэкамендацыі па ахове бульбы ад фітафтарозу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.
У бульбаводчых краінах, у тым ліку і ў Беларусі, у перыяд вегетацыі культуры найбольш распаўсюджанай хваробай з'яўляецца фітафтароз. Ступень шкоднасці фітафтарозу залежыць ад устойлівасці сорту, тыпу глебы, тэрміну з'яўлення, працягласці спрыяльнага для развіцця хваробы перыяду, правядзення ахоўных мерапрыемстваў", - растлумачылі ў Мінсельгасхарчы.
Штогадовыя страты ўраджаю бульбы ад хваробы складаюць ад 10 працэнтаў да 15 працэнтаў. У гады шырокага распаўсюджвання інфекцыйнай хваробы раслін на значнай тэрыторыі страты ўраджаю могуць дасягаць 70 працэнтаў і больш. Паражаюцца хваробай розныя часткі раслін: клубні, сцёблы, лісце, кветаносы, ягады і інш.
Фітафтароз на лісці бульбы праяўляецца ў выглядзе расплыўчатых светла-зялёных, потым бурых, шматлікіх дробных або адзінкавых больш буйных плям, якія паступова разрастаюцца. У вільготных умовах на ніжнім баку лісця, а таксама на іншых паражоных органах фарміруецца шэра-белы налёт.
У вытворчых умовах найбольш выкарыстоўваемым і эфектыўным з'яўляецца хімічны метад з прымяненнем фунгіцыдаў. "Прафілактычныя, а таксама далейшыя апрацоўкі ў многіх гаспадарках ужо выкананы. Аднак высокая вільготнасць паветра і выпадзенне ападкаў патрабуюць планавання далейшых ахоўных мерапрыемстваў", - адзначылі ў ведамстве.
Далейшыя апрацоўкі фунгіцыдамі неабходна праводзіць у адпаведнасці з кароткатэрміновым прагнозам і з паўтарэннем іх у сухое надвор'е праз 7-8 дзён, у дажджлівае (пры выпадзенні ападкаў 10 мм і больш) - праз 4-5 дзён. Насенныя ўчасткі трэба апырскваць праз кожныя 7-8 дзён у сухое надвор'е і праз 4-5 дзён у дажджлівае незалежна ад прагнозу аж да знішчэння бацвіння перад уборкай.
Для прадухілення ўзнікнення рэзістэнтнасці ў папуляцыях узбуджальнікаў хвароб на працягу вегетацыйнага перыяду рэкамендуецца чаргаваць фунгіцыды з розных хімічных класаў. "Аднакампанентныя кантактныя прэпараты хутчэй змываюцца дажджом, таму пры выпадзенні моцных ападкаў апырскванне бульбы трэба паўтарыць", - дадалі спецыялісты.
Падрабязная інфармацыя па тэме аховы бульбы размешчана на сайце Мінсельгасхарча.-0-