18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Рассельгаснагляд правядуць нараду па пастаўках малака 19-20 верасня ў Смаленску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсельгасхарчы.
"У час сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні рэалізацыі дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва па працэдуры зняцця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі ў 2018 годзе", - сказалі ў міністэрстве.
Таксама на парадку дня будуць пытанні інтэграцыі беларускай інфармацыйнай сістэмы "AITS-прасочвальнасць" з расійскай інфармацыйнай сістэмай "Меркурый", абмену электроннымі ветэрынарнымі суправаджальнымі дакументамі.-0-