Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мінсельгасхарч: экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай па выніках года дасягне $100 млн

Эканоміка 08.11.2018 | 18:38

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай па выніках 2018 года складзе каля $100 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Гэтымі днямі дэлегацыя прыняла ўдзел у адкрыцці першай кітайскай выстаўкі імпарту ў Шанхаі (China International Import Expo), у час якой прайшоў міжнародны эканамічны форум "Радужны мост". "Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц прэзентаваў на гэтым форуме экспартны патэнцыял аграпрамысловага комплексу Беларусі ў плане паставак на кітайскі рынак. Паводле яго слоў, да канца бягучага года экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку дасягне $100 млн", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, які ў складзе беларускай дэлегацыі знаходзіцца ў Кітаі.

Па выніках студзеня-верасня гэтага года Беларусь паставіла ў Кітай прадуктаў харчавання на $52 млн. Лідзіруючыя пазіцыі ў беларускім экспарце займае малочная прадукцыя, пастаўкі якой у параўнанні з аналагічным узроўнем 2017 года выраслі ў 9 разоў.

Беларускія прадукты карыстаюцца вялікім попытам у Кітаі. Гэта чарговы раз пацвердзіла і шанхайская выстаўка. "Наша экспазіцыя, на якой прадстаўлена большасць айчынных мяса-малочных прадпрыемстваў, а таксама хлебабулачная прадукцыя, вельмі папулярная як сярод звычайных наведвальнікаў, так і прадстаўнікоў бізнесу", - сказаў Аляксей Багданаў.

Сёння беларуская дэлегацыя знаходзіцца ў кітайскім горадзе Чунцын, дзе ўрачыста сустрэлі трэці поезд з беларускай малочнай прадукцыяй, які складаецца з 41 кантэйнера агульнай вагой 1 тыс. 25 т. Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, пачата ўжо фарміраванне чацвёртага поезда. У бліжэйшы час плануецца выйсці на штотыднёвы графік адпраўкі паяздоў з беларускай сельгаспрадукцыяй у Чунцын.

"Акрамя таго, сёння адбыліся перагаворы ў мэрыі (г.Чунцын. - Заўвага БЕЛТА), па выніках якіх падпісаны кантракт на пастаўку ў 2019 годзе беларуска-кітайскай кампаніі Sinoby Agriculture малочнай прадукцыі", - падагульніў Аляксей Багданаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.