23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі праводзіць з Рассельгаснаглядам кансультацыі для ўрэгулявання пытанняў з пастаўкамі шампіньёнаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсельгасхарчы.
"Дырэктар Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Мінсельгасхарча Аляксандр Піскун знаходзіцца ў Маскве для ўдзелу ў кансультацыях па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі шампіньёнаў. Трэба будзе вызначыць дату прыезду інспектараў Рассельгаснагляду на прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю шампіньёнаў", - расказалі ў беларускім ведамстве.
Як паведамлялася, Рассельгаснагляд аб'явіў аб увядзенні з 24 ліпеня часовых абмежаванняў на пастаўкі шампіньёнаў з Беларусі.-0-