Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 красавіка 2017, 15:18

Мінсельгасхарч Беларусі да 1 мая адкажа на заўвагі Рассельгаснагляду па выніках інспекцый

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінсельгасхарч Беларусі да 1 мая адкажа на заўвагі Рассельгаснагляду па выніках інспекцый, паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц перад цырымоніяй адкрыцця ІІІ Міжнароднага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўмовіліся, што Рассельгаснагляд да 20 красавіка перашле нам усе заўвагі, якія ўзніклі ў спецыялістаў у час інспекцыі. Мы гэту справаздачу атрымалі і дадзім адказы на ўсе пытанні да 1 мая. Затым прадоўжым наш дыялог з Мінсельгасам Расіі і Рассельгаснаглядам для зняцця абмежаванняў з беларускіх прадпрыемстваў. На наступным тыдні прыедуць спецыялісты Рассельгаснагляду і прадоўжаць інспектаваць прадпрыемствы, якія засталіся. Гэта праверка пройдзе па нашым патрабаванні. Я лічу, што нашы прадпрыемствы поўнасцю гатовы прайсці праверку любога ўзроўню", - сказаў Леанід Заяц.

Паводле слоў міністра, у справаздачы Рассельгаснагляду глабальных заўваг па якасці беларускай прадукцыі не было. "Наш прадукт чарговы раз пацвердзіў, што не нясе ніякіх рызык для бяспекі чалавека. Былі адзначаны станоўчыя моманты ў арганізацыі праверкі якасці сыравіны, якая ўваходзіць, кантролю за вырабам прадукцыі. Былі і заўвагі, але яны не датычацца якіх-небудзь момантаў, якія пагражаюць здароўю чалавека. Наш прадукт чарговы раз пацвердзіў сваю высокую якасць і высокія спажывецкія ўласцівасці", - падкрэсліў ён.

Папярэдняя інспекцыя Рассельгаснагляду працавала на беларускіх прадпрыемствах у красавіку на працягу дзевяці дзён. Пяць груп спецыялістаў праінспектавалі 18 прадпрыемстваў. Па выніках інспекцыі былі зняты абмежаванні на ўвоз прадукцыі двух прадпрыемстваў Беларусі - "Вялес-Міт" і "Бабуліна крынка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі