Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінсельгасхарч бачыць магчымасць у разы павялічыць пастаўкі прадуктаў харчавання на рынак Кітая

Эканоміка 25.04.2019 | 10:50

25 красавіка, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько лічыць магчымым у бліжэйшыя гады ў разы павялічыць пастаўкі прадуктаў харчавання на кітайскі рынак. Аб гэтым ён заявіў сёння ў размове з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, напярэдадні адбыліся дзве канструктыўныя сустрэчы з калегамі з упраўлення па рэгуляванні рынку Кітая і мытнага ўпраўлення. Дасягнуты дамоўленасці аб допуску для паставак на рынак Кітая прадукцыі з новых прадпрыемстваў Беларусі. "Адкрыты нашы прадпрыемствы па пастаўках перапрацаванай рыбы. Адкрыты яшчэ 3 малочныя прадпрыемствы. У цэлым канструктыўна ідзе рух наперад. На сённяшні дзень ужо адкрыта 54 малочныя прадпрыемствы, 2 мясакамбінаты", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, таксама ўзгоднена магчымасць паставак з Беларусі курыных лапак з пяці птушкафабрык, якія прайшлі атэстацыю і акрэдытаваны на рынку Кітая. Акрамя кармавых дабавак, перапрацаванай рыбы разглядалася магчымасць паставак мукі, мёду, раслінных прадуктаў. Карыстаецца попытам у Кітаі і беларуская касметыка.

"Я бачу, што мы сёння актуальныя на гэтым рынку. Нашу прадукцыю паспыталі ўжо, ацанілі яе якасць. Мы павінны гаварыць аб павелічэнні ў разы паставак нашай прадукцыі. За 2 месяцы мы зрабілі экспарт на амаль $3,5 млн толькі малочнай прадукцыі. Гэта ў некалькі разоў вышэй, чым у мінулым годзе. Усяго за мінулы год пастаўлена прадуктаў харчавання ў Кітай на суму $82 млн", - адзначыў Анатоль Хацько.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.