14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульны намалот са збожжавымі, кукурузай і рапсам у гэтым годзе можа дасягнуць 11 млн т. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы бачым, што ў цэлым засталося ўбраць больш за 700 тыс. га плошчы збожжавых і зернебабовых культур - яны ўжо ўбраны на 63 працэнтах плошчы. Па іх можам мець каля 8 млн т. Акрамя таго, на сённяшні дзень мы маем 900 тыс. т семя азімага рапсу. Убіраць нам яго засталося на плошчы 15 тыс. га, яшчэ 40 тыс. га яравога. У выніку мы чакаем больш за 1 млн т семені азімага рапсу", - расказаў Уладзімір Гракун.
Ён дадаў, што і разлікі на ўраджай кукурузы ў гэтым годзе нядрэнныя. "Кукуруза развіваецца нармальна, са спазненнем у параўнанні з мінулам годам у сувязі з замаразкамі недзе на паўтара-два тыдні. Думаю, аб'ёмы зерня кукурузы і кармоў, якія мы плануем, будуць выкананы. Мы падлічваем больш за 2 млн т, нават можна смела заявіць, што 2,5 млн т кукурузы", - сказаў прадстаўнік Мінсельгасхарчу.
У гэтым годзе надвор'е падкінула аграрыям сюрпрызаў, але, паводле слоў намесніка міністра, калі на бягучым тыдні складуцца добрыя ўмовы надвор'я, то ўборку збожжавых і зернебабовых могуць завяршыць на працягу сямі дзён. Пасля гэта ўжо стартуе кукуруза і яравы рапс. "Сёння ўжо ёсць раёны, якія завяршылі ўборку. Мы арганізуем перакідванне камбайнаў, каб не дапусціць страты і якасна ўбраць увесь ураджай, які сфарміраваўся на палях. Разглядаем пытанне пры неаходнасці аказання дапамогі аднаго рэгіёна другому. Напрыклад, Віцебская вобласць найбольш пераўвільгатнёная з-за дажджоў, і іншыя вобласці гатовы падставіць плячо і аказаць падтрымку па ўборцы збожжа там", - адзначыў намеснік міністра.
Калі канкрэтней, то ўборка завершана ў некаторых раёнах Брэсцкай вобласці, а ў цэлым па рэгіёне жніво правялі на 86 працэнтаў. Завяршаюцца работы і ў Гомельскай вобласці, Жыткавіцкі раён перакідвае ўжо свае камбайны. Тая ж тэндэнцыя праглядаецца і ў Мінскай вобласці. "Думаю, сельгаспрадпрыемствы і аграпрамысловы комплекс якасна і без страт убяруць ураджай, які ёсць на палях, - падкрэсліў Уладзімір Гракун. - Нельга сказаць, што сельская гаспадарка працуе без праблем, але мы ведаем, як іх вырашыць, і вырашаем".
З упэўненасцю можна сказаць, што беларусы не застануцца без запасаў - на дзяржзаказ пастаўлена ўжо 98 працэнтаў алейнага семя рапсу. Чатыры рэгіёны поўнасцю закрылі дзяржзаказ, засталіся толькі два. "На 42 працэнты выкананы пастаўкі харчовага збожжа, якое пойдзе на муку, хлеб, крупы. Наша насельніцтва будзе поўнасцю забяспечана, - расказаў намеснік міністра. - На экспарт жа ідзе ў асноўным жывёлагадоўчая прадукцыя (мяса, малако) і раслінаводства (бульба і лён)".-0-