Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2018, 12:17

Мінпрыроды працуе над перааснашчэннем і лічбавізацыяй геолагаразведкі ў Беларусі

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працуе над перааснашчэннем і лічбавізацыяй геолагаразведкі ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у час III Еўразійскага горна-геалагічнага форуму "Лічбавізацыя горнай галіны для сумеснага развіцця і працвітання ў Еўразіі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінеральна-сыравінная база краіны - аснова эканомікі. У Беларусі гэта пытанне кантралюецца на самым высокім узроўні. Мы захавалі дасягненні савецкай школы, можам дзяліцца сваім вопытам, але пры гэтым таксама знаходзімся ў пошуку новых даступных тэхналогій, якія дадуць магчымасць з меншымі затратамі атрымаць больш высокі рэзультат у плане забеспячэння нашай эканомікі ўласнымі сыравіннымі рэсурсамі. Нам трэба ўмацаваць кадравы патэнцыял, тэхнічна перааснасціць геолагаразведачную службу. У нас ёсць планы пачаць сур'ёзную мадэрнізацыі гэтай галіны. Калі нас падтрымаюць, гэта адбудзецца ў бліжэйшы час", - сказаў Андрэй Худык.

Ён адзначыў, што Мінпрыроды займаецца лічбавізацыяй горнай галіны, у тым ліку для развіцця мінеральна-сыравіннай базы, аховы нетраў. "Перакананы, што гэта забяспечыць мінімізацыю затрат і паскарэнне працэсаў", - падкрэсліў міністр.

III Еўразійскі горна-геалагічны форум "Лічбавізацыя горнай галіны для сумеснага развіцця і працвітання ў Еўразіі" праходзіць у Мінску 14-16 лістапада. Удзельнікамі мерапрыемства сталі амаль 300 чалавек з 17 краін СНД, Еўропы, Азіі, у ліку якіх Беларусь, Расія, Казахстан, Узбекістан, Германія, Польшча. На форуме прадстаўнікі розных краін абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва ў галіне лічбавай трансфармацыі горнай галіны, а таксама ўзаемадзеяння інтэграцыйных аб'яднанняў (ЕАЭС, ШАС, АСЕАН і ААН) у сферы геалогіі і нетракарыстання, ацэняць развіццё крэдытна-фінансавай інфраструктуры сыравінных рынкаў Еўразіі. Ключавымі тэмамі форуму таксама сталі каардынацыя транспартнай палітыкі і развіцця транспартнай інфраструктуры сыравінных рынкаў у Еўразіі, сінхранізацыя стандартаў класіфікацыі і ўліку карысных выкапняў, вызначэнне бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў. Удзельнікі разгледзяць і пытанні развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы Еўразіі ў горнапрамысловай сферы, фарміраванне адзіных лічбавых платформ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі