Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 снежня 2019, 16:42

Мінпрыроды падрыхтавала праект новай падпраграмы па вывучэнні нетраў Беларусі на 2021-2025 гады

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падрыхтавала праект новай падпраграмы па вывучэнні нетраў і развіцці мінеральна-сыравіннай базы да дзяржпраграмы "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў на 2021-2025 гады". Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў - начальнік упраўлення па геалогіі Мінпрыроды Алег Мох у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Праект падпраграмы падрыхтаваны, ён яшчэ абмяркоўваецца. У ім прадстаўлены такія асноўныя напрамкі, як рэгіянальнае вывучэнне, забеспячэнне дзеючых прадпрыемстваў сыравіннай базай, імпартазамяшчэнне, разведка і ўключэнне ў гаспадарчы абарот новых відаў карысных выкапняў. Праект падпраграмы павінен быць цесна звязаны з планам тэхнічнага пераўзбраення галіны", - сказаў Алег Мох.

Гадавы аб'ём фінансавання геолагаразведачных работ па дзеючай дзяржпраграме складае ад Br11 млн да Br16,5 млн. Мінпрыроды лічыць неабходным павелічэнне гэтага фінансавання ўдвая. "Будзем звяртацца ва ўрад і абгрунтоўваць гэту неабходнасць", - дадаў прадстаўнік міністэрства.

Акрамя бюджэтных сродкаў у гэту сферу прыцягваюцца і інвестыцыі. На базе радовішчаў рэалізуюцца інвестпраекты, праводзяцца конкурсы па перадачы радовішчаў у канцэсію. У пачатку 2020 года плануецца правесці паўторны конкурс па выбары канцэсіянера для такіх аб'ектаў, як радовішча кварцавых пяскоў Гарадная (Усходні паклад) і нафтаперспектыўны ўчастак Пазнякевіцкая плошча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі