Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2024, 17:32

Мінпрамгандаль РФ: работа з беларускімі калегамі аказвае вялікі ўплыў на развіццё станкабудавання

Фота Мінпрама
Фота Мінпрама
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесная работа з беларускімі калегамі аказвае вялікі ўплыў на развіццё галіны станкабудавання ў Расіі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Міхаіл Іваноў на палях 24-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Металаапрацоўка" ў Маскве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Міхаіл Іваноў расказаў, што паміж краінамі падпісаны міжурадавае пагадненне ў галіне станкабудавання і дарожная карта. Распрацавана карта кампетэнцый выпускаемых станкоў і камплектуючых вырабаў. "На выстаўцы можна азнаёміцца з узорамі станкоў, якія адлюстроўваюць сумесную распрацоўку, сабраны і выраблены з камплектуючых Беларусі і Расіі", - сказаў ён.

У рамках расійскага дзяржкрэдыту на перспектыўныя імпартазамяшчальныя праекты зацверджаны тры праекты ў станкаінструментальнай прамысловасці, у выніку рэалізацыі якіх будуць распрацаваны лінейкі зубаапрацоўчага абсталявання і і розныя віды шліфавальных станкоў саюзнай вытворчасці, адзначыў Міхаіл Іваноў.

У час работы форуму намеснік міністра наведаў стэнды беларускіх прадпрыемстваў станкаінструментальнай прамысловасці, азнаёміўся з узорамі выпускаемай прадукцыі, абмеркаваў з кіраўніцтвам заводаў патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння. У тым ліку яму былі прадэманстраваны саюзныя станкі, адбыўся абмен думкамі адносна перспектыў узаемадзеяння ў гэтым напрамку супрацоўніцтва.

Арганізацыі Міністэрства прамысловасці Беларусі прымаюць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Металаапрацоўка-2024". Удзельнічаюць 17 арганізацый галіны, у тым ліку ААТ "Інстытут Беларгстанкінпрам", ААТ "Станказавод "Чырвоны барацьбіт", ААТ "СтанкаГомель", ААТ "Аршанскі інструментальны завод", ААТ "Вістан", ААТ "Гомельскі завод станкоў і вузлоў", ААТ "Кавліцмаш", ААТ "Станкабудаўнічы завод імя Кірава", ААТ "ГЗСіВ" і інш. Буйнейшыя беларускія вытворцы і пастаўшчыкі металаапрацоўчай прадукцыі дэманструюць дасягненні айчыннага машынабудаўнічага комплексу, прадукцыя якога дастойна канкурыруе з замежнымі распрацоўкамі.

Адной з галоўных падзей форуму стане прэзентацыя праекта "Саюзны станок". Ад беларускага боку сумесны прадукт прадэманструюць ААТ "СтанкаГомель" (інавацыйны пяцікаардынатны такарна-фрэзерны апрацоўчы цэнтр SGT400 павышанага класа дакладнасці), ААТ "Станказавод "Чырвоны барацьбіт" (круглашліфавальны станок з ЧПУ мадэлі ОШ-650Ф3), ААТ "ГЗСіВ" (станок такарны з ЧПУ 16ГС25Ф3С4ГАКТП1) і ААТ "Станкабудаўнічы завод імя Кірава" (стужачна-адразны аўтаматычны станок МП6-1920-001 і працяжны гарызантальны станок мадэлі 7А523). Усе саюзныя станкі прадстаўлены пад адзіным брэндам.-0-

Фота Мінпрама
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі