Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2024, 14:52

Мінпрам плануе чвэрць паставак пераарыентаваць на рынкі Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі

Аляксандр Рагожнік
Аляксандр Рагожнік
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінпрам плануе чвэрць паставак пераарыентаваць на рынкі Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік перад пачаткам калегіі Міністэрства прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па мінулым годзе мы спрацавалі выдатна - і па аб'ёмах вытворчасці, і па экспарце. Разам з тым асноўная ўдзельная вага экспарту прыпала на Расійскую Федэрацыю. Калі на расійскім рынку вызвалілася ніша, мы павінны былі зрабіць усё, каб яе заняць. Мы абмежаваны ў пастаўках на еўрапейскі рынак, Украіну, - сказаў Аляксандр Рагожнік. - Мы зрабілі ўсё, каб прадпрыемствы працавалі стабільна. У экспарце мы прыраслі практычна па ўсіх групах тавараў за апошнія тры гады".

Паводле яго слоў, асноўнай задачай, што стаіць перад Міністэрствам прамысловасці, з'яўляецца дыверсіфікацыя паставак. "Мы правялі вялікую работу па рынках Паўднёвай Амерыкі, па Цэнтральнай Амерыцы. Цяпер усе намаганні накіроўваем на рынак Афрыкі і Азіі. Там вельмі нядрэнныя перспектывы. Мы добра спрацавалі па Узбекістане. І візіт Прэзідэнта ў краіну паказаў гэта, - адзначыў міністр. - Спадзяюся, што гэты год стане вызначальным і пакажа, што мы можам працаваць і на іншых рынках. Ставім перад сабой задачу - 25 працэнтаў ад агульнага аб'ёму экспарту пераарыентаваць на тыя рынкі, аб якіх я сказаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі