Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2019, 15:10

Мінлясгас разглядае магчымасць атрымання новых пазык Сусветнага банка

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі разглядае магчымасць атрымання новых пазык Сусветнага банка ў 2020-2021 гадах. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа перад пачакам калегіі ведамства.

"Учора была нарада са спецыялістамі Сусветнага банка. Яны высока ацанілі супрацоўніцтва з намі і адзначылі, што яно прызнана лепшым у галіне ўзаемадзеяння з ляснымі ведамствамі, - сказаў Віталь Дрожжа. - Мы абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з банкам на 2020-2021 гады па атрыманні далейшых пазык".

Раней Сусветны банк выдзеліў на развіццё ляснога сектара Беларусі дзве пазыкі ў памерах больш за $40,7 млн і 12 млн еўра. Сродкі першай пазыкі ўжо асвоены. Віталь Дрожжа адзначыў, што іх выкарыстанне дало магчымасць значна актывізаваць тэхнічнае пераўзбраенне. "Часткова абнавілі парк сродкаў пажаратушэння, устанавілі сродкі відэанагляду. Сур'ёзныя крокі зрабілі ў вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай", - прывёў прыклады міністр.

Сярод планаў галіны на бягучы год Віталь Дрожжа адзначыў будаўніцтва цэнтра па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у Магілёўскай вобласці. У бліжэйшы час будзе ўведзены ў эксплуатацыю лясны насенняводчы цэнтр, прадоўжыцца абнаўленне тэхнікі для выканання работ па высечцы догляду механізаваным спосабам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі