Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2021, 12:21

Мінюст: некамерцыйным арганізацыям да 1 сакавіка трэба прадаставіць інфармацыю аб сваёй дзейнасці

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некамерцыйным арганізацыям да 1 сакавіка трэба прадаставіць інфармацыю аб сваёй дзейнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінюста.

Размова ідзе аб палітычных партыях, грамадскіх аб'яднаннях (міжнародных, рэспубліканскіх, мясцовых), іх саюзах (асацыяцыях) і фондах. Ім неабходна штогод да 1 сакавіка прадастаўляць па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі ў Міністэрства юстыцыі, галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама інфармацыю аб прадаўжэнні сваёй дзейнасці.

Адзначаецца таксама, што на аснове пастановы Мінюста ад 30 кастрычніка 2020 нумар 153-1 грамадскія аб'яднанні і фонды штогод да 1 сакавіка павінны даводзіць да ўсеагульнага ведама інфармацыю аб сваёй дзейнасці і паступленні, расходаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці.

Інфармацыю можна размясціць або ў СМІ, або на сваіх афіцыйных сайтах (пры іх наяўнасці), або накіраваць па месцы дзяржрэгістрацыі ў Мінюст, галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканкамаў для наступнага размяшчэння на афіцыйным сайце адпаведнага органа юстыцыі ў інтэрнэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі