Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2020, 18:20

Міністры энергетыкі Беларусі і Расіі абмеркавалі газавае супрацоўніцтва

9 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у рэжыме відэасувязі правёў перагаворы з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіла расійскае ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Міністры абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў газавай сферы", - гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга РФ.

На праведзеным 5 чэрвеня пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Міністэрству энергетыкі Расіі былі дадзены даручэнні зняць хвалюючыя беларускі бок пытанні па пастаўках расійскага газу. "Узнімалася пытанне па тарыфах на прыродны газ для Беларусі. Цяпер гэтым пытаннем займаюцца міністэрствы энергетыкі, ім дадзены адпаведныя даручэнні з тым, каб зняць хвалюючыя беларускі бок пытанні. Каб было знойдзена нейкае рашэнне, якое задавальняла б абодва бакі", - паведаміў па выніках пасяджэння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі