Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Міністры эканомікі ЕАЭС прапанавалі распрацаваць стратэгію пашырэння экспарту на знешнія рынкі

Эканоміка 20.08.2019 | 12:27
Фота з архіва
Фота з архіва

20 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Бягучая макраэканамічная сітуацыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў кантэксце знешніх выклікаў абмеркавана на нарадзе кіраўнікоў міністэрстваў эканомікі дзяржаў - членаў ЕАЭС, якая адбылася ў Кыргызстане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"У фокусе ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства былі пытанні ўплыву абмежаванняў у гандлі на макраэканамічную сітуацыю ў дзяржавах-членах і інтэграцыйныя працэсы, а таксама падрыхтоўка дакумента, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года", - адзначылі ў прэс-службе.

Былі названы ключавыя выклікі, якія аказваюць ўздзеянне на нацыянальныя эканомікі краін ЕАЭС і макраэканамічную ўстойлівасць саюза. У прыватнасці, гэта запаволенне сусветнай эканомікі, зніжэнне цэн на сыравінныя тавары, рызыкі, звязаныя з эскалацыяй гандлёвых і эканамічных супярэчнасцей. Удзельнікі нарады адзначылі, што неабходна ўлічваць пагаршэнне знешніх умоў пры падрыхтоўцы прагнозаў і ўдасканаленні механізмаў эканамічнага кіравання. "Яны звярнулі ўвагу на важнасць прадаўжэння работы па зніжэнні нетарыфных бар'ераў і бар'ераў ва ўзаемным гандлі і сышліся на думцы аб неабходнасці выпрацоўкі эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва ў мэтах рэалізацыі асноўных палажэнняў Дэкларацыі аб развіцці інтэграцыйных працэсаў, падпісанай кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС 6 снежня 2018 года, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Было прапанавана распрацаваць стратэгію пашырэння экспарту на знешнія рынкі, прадоўжыць пашырэнне ўзаемадзеяння з трэцімі краінамі для дыверсіфікацыі гандлёвых патокаў, што будзе садзейнічаць знешняму гандлю".

Па выніках нарады прынята рашэнне прадоўжыць абмен думкамі па актуальных пытаннях у сферы макраэканамічнай палітыкі краін саюза, у тым ліку ў фармаце сустрэч кіраўнікоў міністэрстваў эканомікі дзяржаў - членаў ЕАЭС і прадстаўнікоў ЕЭК на рэгулярнай аснове.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў