ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2021, 15:03

Міністр фінансаў: усе сацыяльныя абавязацельствы па бюджэце-2022 будуць выкананы

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы, прадугледжаныя бюджэтам на 2022 год, будуць выкананы, нягледзячы на тое, што бюджэт сфарміраваны з дэфіцытам. Аб гэтым заявіў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што дэфіцытны бюджэт на наступны год не трэба разглядаць як штосьці надзвычайнае, ён і ў гэтым годзе быў сфарміраваны з дэфіцытам. Гэта толькі азначае, што ўзровень даходаў, які закладваецца ў бюджэт, крыху ніжэйшы, чым расходы, якія неабходна ажыццявіць, заўважыў кіраўнік Мінфіна. "Для грамадзян гэта не падстава непакоіцца. Усе сацыяльныя абавязацельствы будуць выкананы, а іх у бюджэце каля 45 працэнтаў ад усіх расходаў, - запэўніў Юрый Селіверстаў. - Яны будуць поўнасцю выкананы. Прафінансуем іх за кошт тых астаткаў, якія ёсць: бюджэт па бягучым годзе выконваецца з апераджальным тэмпам росту даходаў, таму рэсурсы ў нас ёсць".

Паводле яго слоў, у гэтым годзе дэфіцыт дзяржбюджэту ацэньваецца на ўзроўні Br2,5-2,6 млрд, хоць першапачаткова ён быў зацверджаны на ўзроўні Br4 млрд, а паводле некаторых ацэнак на пачатак года, мог дасягнуць і Br6 млрд.

На 2022 год дэфіцыт бюджэту плануецца ў памеры каля Br3 млрд. "Гэтак жа, як і ў бягучым годзе. Для такога аб'ёму (агульнага памеру дзяржбюджэту. - Заўвага БЕЛТА) гэта цалкам прымальныя лічбы", - сказаў міністр.

Пытанне фарміравання рэспубліканскага бюджэту на 2022 год з дэфіцытам абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. І Прэзідэнт адзначыў, што прычыны гэтага рашэння зразумелыя: бюджэт нясе незапланаваныя расходы, якія складана прадугадаць. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў неабходнасць скарачэння неабавязковых расходаў, якіх пакуль дастаткова. "Пытанне эканоміі, беражлівасць зноў выступае на першы план", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі