Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2018, 13:23

Міністр ЕЭК расказаў аб памылках Рассельгаснагляду пры прымяненні стандартаў да беларускага малака

24 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктар Назаранка ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў аб памылках, дапушчаных Рассельгаснаглядам пры прымяненні міждзяржаўных стандартаў ЕАЭС да беларускай малочнай прадукцыі, якія прывялі да ўвядзення абмежаванняў на яе пастаўкі ў Расію.

Віктар Назаранка нагадаў, што Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) з 16 ліпеня ўвяла часовыя абмежаванні адносна беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з паўторным выяўленнем нітратаў у пітным малаку. "Пры гэтым Рассельгаснагляд прымяняў міждзяржаўны стандарт ДАСТ 32257-2013 "Малако і малочная прадукцыя. Метад вызначэння нітратаў і нітрытаў", уключаных у пералік стандартаў да тэхрэгламенту на малако, - растлумачыў ён. - А абмежаванні паставак уводзіліся ў сувязі з неадпаведнасцю прадукцыі тэхнічнаму рэгламенту саюза "Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў". Згодна з тэхрэгламентам на харчовыя дабаўкі не дапускаецца выкарыстанне кансервантаў, у тым ліку пры вытворчасці малака. Гэта патрабаванне выключае магчымасць прымянення нітрату натрыю (Е251) і нітрату калію (Е252) у якасці харчовых дабавак з тэхналагічнай функцыяй "кансервант" пры вытворчасці малака".

Пытанне, звязанае з выяўленнем лабараторыямі Рассельгаснагляду кансервантаў (нітратаў) у гатовай малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, разглядалася 18 ліпеня ў ЕЭК на нарадзе з удзелам прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці насельніцтва, ветэрынарыі, тэхнічнага рэгулявання і экспертаў навукова-даследчых устаноў дзяржаў саюза. "У выніку абмеркавання тэмы зроблены высновы аб неправамернасці прымянення названага стандарту для кантролю колькасці кансервантаў Е251 і Е252 у гатовай малочнай прадукцыі на адпаведнасць патрабаванням тэхрэгламенту на харчовыя дабаўкі і адсутнасці доказаў шкоды нітратаў для здароўя чалавека ў межах фонавых узроўняў, - падкрэсліў міністр ЕЭК. - Па выніках нарады камісія накіравала ў Рассельгаснагляд растлумачэнні аб парадку прамянення міждзяржстандарту ДАСТ 32257-2013".

Пытанне аб увядзенні Рассельгаснаглядам часовых абмежаванняў разгледжана 17 верасня ў ЕЭК у час кансультацый з удзелам прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў краін ЕАЭС. "Прынята рашэнне аб вынясенні яго на разгляд Калегіяй ЕЭК", - дадаў Віктар Назаранка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі