Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 ліпеня 2016, 18:09

Мінгандаль растлумачыў, як правільна пазначаць цэны ў рэкламе пасля дэнамінацыі

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю растлумачыла, як правільна пазначаць цэны ў рэкламе пасля дэнамінацыі. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У Мінгандлі растлумачылі, што ў ведамства паступаюць звароты грамадзян аб рэкламе, якая ўводзіць у зман адносна цаны (тарыфаў) тавараў, работ, паслуг. "З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года вытворцы, прадаўцы, пастаўшчыкі, выканаўцы і іх прадстаўнікі пры прадастаўленні спажыўцам інфармацыі аб прапануемых таварах (работах, паслугах) абавязаны пазначаць цэны (тарыфы) у грашовых знаках узору 2000 года і грашовых знаках узору 2009 года", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Згодна з інфармацыяй Мінгандлю, у агульным выпадку ў заканадаўстве аб рэкламе няма патрабавання аб абавязковым пазначэнні ў рэкламе інфармацыі аб цэнах (тарыфах) тавараў (работ, паслуг) - рэкламадавец самастойна вырашае размяшчаць або не размяшчаць такую інфармацыю. Калі ж у рэкламе ёсць інфармацыя аб цэнах (тарыфах), такім чынам, яны павінны быць пазначаны і ў старых, і ў новых грашовых знаках. "У выпадках, калі рэалізацыя тавараў ажыццяўляецца па апісаннях, змешчаных у каталогах, праспектах, рэкламе, буклетах або прадстаўленых у фатаграфіях ці іншых інфармацыйных крыніцах, у тым ліку ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт, прадавец згодна з дзеючым заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў павінен прадаставіць спажыўцу інфармацыю аб цане. У гэтым выпадку таксама цэны (тарыфы) павінны быць пазначаны ў грашовых знаках і ўзору 2000 года, і ўзору 2009 года", - расказалі ў ведамстве.

У заканадаўстве аб рэкламе не змешчана патрабаванняў да памеру шрыфту інфармацыі аб цэнах (тарыфах) тавараў, работ, паслуг і аб працягласці і месцы (у канцы або ў пачатку рэкламнага роліка) знаходжання гэтай інфармацыі, напрыклад, у тэлевізійнай або мультымедыйнай рэкламе. "Такую інфармацыю трэба размяшчаць у рэкламе такім чынам, каб яна магла быць успрынята спажыўцамі рэкламы. Пры гэтым трэба зыходзіць з патрабаванняў абзаца дзявятага пункта 3 артыкула 26 закона, згодна з якім неэтычнай з'яўляецца рэклама, што ўводзіць спажыўцоў у зман", - адзначылі ў міністэрстве.

Таксама ў заканадаўстве аб рэкламе адсутнічаюць патрабаванні да фармулёвак інфармацыі аб цэнах тавараў, работ, паслуг. Рэкламадавец можа самастойна вызначаць, як фармуляваць гэту інфармацыю - з выкарыстаннем тлумачэнняў (напрыклад, "цана да дэнамінацыі" і "цана пасля дэнамінацыі", "да 1 ліпеня 2016 года" і "з 1 ліпеня 2016 года") або без іх. Галоўнае - рэклама не павінна ўводзіць спажыўцоў у зман.

"Разам з тым выкарыстанне ў рэкламе ў такіх выпадках тлумачэнняў "у старых цэнах" і "ў новых цэнах" з'яўляецца некарэктным, паколькі цана (тарыф) у грашовых знаках узору 2000 года і грашовых знаках ўзору 2009 года - гэта адна і тая ж цана", - паведамілі ў Мінгандлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі