Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2016, 13:22

Мінгандаль дазволіў магазінам і кафэ не працаваць у ноч на 1 ліпеня

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла магазінам і кафэ не працаваць у ноч на 1 ліпеня ў сувязі з дэнамінацыяй. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Мінгандлю, паведамляе БЕЛТА.

"Суб'екты гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, рэжым работы аб'ектаў якіх прадугледжвае работу пасля 24 гадзін 30 чэрвеня, у выпадку немагчымасці правядзення разлікаў плацежнымі банкаўскімі карткамі, мае права прыняць рашэнне аб прыпыненні работы такіх аб'ектаў з 00 гадзін 1 ліпеня да адкрыцця магазіна 1 ліпеня ў адпаведнасці з устаноўленым рэжымам работы", - гаворыцца ў паведамленні.

Магазіны і кафэ могуць закрыццца ў ноч на 1 ліпеня без паведамлення адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу або перайсці на разлікі наяўнымі сродкамі. "У гэтых выпадках у абавязковым парадку павінна быць прадастаўлена адпаведная інфармацыя спажыўцам", - нагадалі ў Мінгандлі.

Для ўдакладнення інфармацыі аб тэрмінах аднаўлення працаздольнасці плацежных тэрміналаў 1 ліпеня суб'ектам гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва неабходна звяртацца непасрэдна ў абслугоўваючыя банкі-экваеры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі