Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінфін: змяненне ставак акцызаў на паліва да канца года магчыма ў выключных выпадках

Эканоміка 20.03.2019 | 15:28
Фота з архіва
Фота з архіва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненне ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва да канца года магчыма ў выключных выпадках. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на палях дзелавога форуму "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы планавалі бюджэт на 2019 год, былі адны ўмовы - нафта была больш за $70 за бараль, размовы былі аб тым, што яна можа да $80 наблізіцца. Але, як паказаў канец года, цэны ўпалі, таму кан'юнктура дала магчымасць скарэкціраваць акцызную палітыку. Пытанне абмяркоўвалася, было прынята рашэнне пакуль павысіць акцызы, тым больш для нас цяпер гэта актуальна ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўра. Мы акуратна глядзім на гэтыя параметры і будзем гібка рэагаваць на змяненне рынку", - адзначыў Дзмітрый Кійко.

Мінфін дапускае, што на працягу года акцызы на аўтамабільнае паліва могуць быць як зніжаны, так і павышаны. "Але ў прынцыпе мы зыходзім з таго, каб забяспечыць стабільнасць. Гэта будуць выключныя рашэнні, калі будуць разглядацца павышэнне або зніжэнне (ставак акцызаў. - Заўвага БЕЛТА)", - растлумачыў Дзмітрый Кійко.

Адказваючы на пытанне аб выпадаючых даходах бюджэту Беларусі з-за падатковага манеўра ў нафтавай сферы ў Расіі, Дзмітрый Кійко нагадаў, што яны ўлічаны пры фарміраванні даходнай і расходнай часткі. "Таму падатковы манеўр сёння ніякага ўплыву на бюджэт не аказвае", - сказаў ён.

Як паведамлялася, у Беларусі прынята рашэнне павысіць стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва. У сувязі з гэтым з 20 сакавіка павялічваюцца аптовыя цэны на паліва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2020 годзе Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.