Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў зацвердзіла парадак залічэння, размеркавання і механізм вяртання даходаў у бюджэт у 2025 годзе. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 20 лютага 2025 года нумар 14, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам зацверджана інструкцыя аб парадку залічэння, размеркавання і механізме вяртання даходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі ў 2025 годзе.
Устаноўлена, што плацяжы, якія паступілі ў рэспубліканскі і мясцовы бюджэты ў 2025 годзе, у тым ліку ў парадку пераразліку па выніках за 2024 год, размяркоўваюцца па нарматывах адлічэнняў, устаноўленых на 2025 год. Вяртанне залішне выплачаных плацельшчыкам плацяжоў ажыццяўляецца за кошт паступленняў плацяжоў у гэтым годзе. Пры гэтым вяртанне плацяжоў ажыццяўляецца за кошт паступленняў па адмененых падатках, зборах (пошлінах). Грашовыя сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржорганамі, фінансуемымі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, залічваюцца ў даходы гэтых бюджэтаў. Падрабязны парадак выкладаецца ў інструкцыі, якая дадаецца да пастановы на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-