Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства фінансаў ад 26 ліпеня нумар 42 уносяцца змяненні ў інструкцыю аб парадку аплаты расходаў пры ажыццяўленні архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і мясцовых бюджэтаў, уключаючы дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, а таксама за кошт дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Інструкцыя вызначае парадак аплаты расходаў пры ажыццяўленні дзейнасці па распрацоўцы перадпраектнай і праектнай дакументацыі, ажыццяўленні аўтарскага нагляду, выкананні разведвальных работ, падрыхтоўцы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва, аказанні інжынерных паслуг, выкананні пусканаладачных, будаўніча-мантажных і іншых работ на будаўнічай пляцоўцы пры ўзвядзенні, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, тэхнічнай мадэрнізацыі, рамонце, зносе аб'екта, рамонтна-рэстаўрацыйных работах, мантажы абсталявання, кансервацыі аб'екта незавершанага будаўніцтва, добраўпарадкаванні аб'екта за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і мясцовых бюджэтаў, уключаючы дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, а таксама за кошт дзяржаўных пазабюджэтных фондаў праз тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства. Інструкцыя, акрамя таго, устанаўлівае асаблівасці заключэння і выканання дагавораў, якія аплачваюцца поўнасцю або часткова за кошт сродкаў бюджэту.
Згодна з тэкстам пастановы, сродкі на ўтрыманне заказчыка, уключаючы расходы на тэхнічны нагляд, пералічваюцца на падставе дагавора аплатнага аказання паслуг і акта аказаных паслуг, за выключэннем аб'ектаў, дазвольная дакументацыя на якія атрымана да 1 ліпеня 2023 года. На гэтых аб'ектах падставай для аплаты з'яўляецца разлік, падпісаны заказчыкам. Абгрунтаванасць прадстаўлення ў органы казначэйства заявак і пацвярджальных дакументаў на пералічэнне сродкаў на ўтрыманне заказчыка забяспечваецца атрымальнікам бюджэтных сродкаў.
На аб'ектах дарожнай гаспадаркі аплата работ, якія выконваюцца заказчыкамі - арганізацыямі дзяржаўнай дарожнай гаспадаркі ўласнымі сіламі, ажыццяўляецца пры прад'яўленні ў органы казначэйства даведкі аб кошце выканання ўласнымі сіламі работ і затратах па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 14 красавіка 2017 года нумар 14.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-