Фота з архіва
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў вызначыла, якую інфармацыю абавязаны прадастаўляць удзельнікі рынку каштоўных папер. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 30 снежня 2024 года нумар 82, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, прафудзельнікі, эмітэнты, паручыцелі павінны прадастаўляць штомесячную, штоквартальную і гадавую справаздачы, падпісаныя ўпаўнаважанай асобай з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу, праз асабісты кабінет юрыдычных асоб у аўтаматызаванай сістэме арганізацыі работы Дэпартамента па каштоўных паперах, пацвярджаючы тым самым дакладанасць усёй размешчанай у гэтых справаздачах інфармацыі.
Прадастаўленне перыядычнай справаздачнасці эмітэнта або паручыцеля можа ажыццяўляцца дэпазітарыем, брокерам або даверным кіраўніком, з якім заключаны дагавор на аказанне паслуг па прадастаўленні перыядычнай справаздачнасці, праз асабісты кабінет прафудзельніка.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-