Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2020, 13:59

Мінфін: у Беларусі не ўзнікае праблем з выкананнем абавязацельстваў па дзярждоўгу

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Істотных праблем з выкананнем абавязацельстваў па дзярждоўгу ў Беларусі не ўзнікае, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Істотных праблем з выкананнем абавязацельстваў па працэнтных плацяжах, па выкананні асноўнага доўгу ў бягучым годзе ў нас не ўзнікае", - сказаў міністр.

Максім Ермаловіч пракаменціраваў, як уплываюць на выплаты па знеўшнім доўгу змяненні курса беларускага рубля. Ён растлумачыў, што рэзервы фарміраваліся як у нацыянальнай, так і ў замежнай валюце. "Мы валютныя рызыкі ўлічваем у сваёй рабоце, - адзначыў міністр. - Нейкага істотнага ўплыву курсавыя змяненні на выкананне бюджэту, плацяжы па дзярждоўгу не акажуць".

Складанасцю бягучага года ён назваў адсутнасць камфортнага доступу да міжнародных рынкаў пазык. Максім Ермаловіч выказаў надзею, што сітуацыя будзе часовай. "Мы працуем з усімі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, каб свае плацяжы па знешніх абавязацельствах і планы па прыцягненні знешніх рэсурсаў выканаць у бягучым годзе незалежна ад таго, як будзе развівацца сітуацыя па доступе на знешнія рынкі пазык", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі