Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 жніўня 2019, 11:51

Мінфін прапануе абмеркаваць праект указа аб увядзенні міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў прапануе абмеркаваць праект указа "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці і Кодэкса этыкі" (размова ідзе пра Кодэкс этыкі прафесійных бухгалтараў, які прымаецца Міжнароднай федэрацыяй бухгалтараў). Тэкст дакумента размешчаны на Прававым партале Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Праектам указа ўстанаўліваецца, што міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці і Кодэкс этыкі ўводзяцца ў дзеянне на тэрыторыі Беларусі ў якасці тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

"Патрэбнасць ажыццяўлення ў Беларусі аўдытарскай дзейнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і Кодэксам этыкі ўзнікае з боку замежных інвестараў, якія ўкладваюць свой капітал у беларускую эканоміку. Для стварэння спрыяльных умоў прыцягнення замежнага капіталу кампаніям патрэбна не толькі складаць справаздачнасць у адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці, але і пацвярджаць яе дакладнасць у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і правіламі", - адзначаецца ў абгрунтаванні да праекта ўказа.

Акрамя таго, ёсць неабходнасць у рэальнай інтэграцыі беларускага аўдыту ў міжнародную прафесійную супольнасць, узмацненне якасці аўдытарскіх паслуг у Беларусі.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства фінансаў. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі ці накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 22 жніўня па 1 верасня ўключна на адрас электроннай пошты audit@minfin.gov.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі