ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 31 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 снежня 2019, 14:59

Мінфін плануе ўвесці дэпазітарныя аблігацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўвесці дэпазітарныя аблігацыі. Аб гэтым паведаміў сёння дырэктар Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Аляксей Красінскі на семінары "Рынак каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь: тэндэнцыі, навацыі, напрамкі развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксей Красінскі нагадаў, што ў рэспубліцы на ўзроўні заканадаўчага акта плануецца замацаваць паняцце інстытута кваліфікаванага інвестара. Такі інстытут у краіне адсутнічае. "З яго з'яўленнем будзе прапанаваны рынку новы інструмент - дэпазітарная аблігацыя", - сказаў дырэктар дэпартамента. Паводле яго слоў, гэта інструмент, які сёння разглядаецца ў якасці найбольш рызыкоўнага, але, з іншага боку, найбольш простага для выхаду на рынак.

"Удзельнічаць у здзелках з гэтым інструментам змогуць выключна кваліфікаваныя інвестары, - адзначыў Аляксей Красінскі. - Умовы па эмісіях дэпазітарных аблігацый будуць максімальна спрошчаны: не будзе патрабаванняў да эмітэнтаў з пункту гледжання фінансавай дастатковасці, а таксама не будзе вельмі працаёмкай працэдуры праходжання праспекта эмісіі праз Дэпартамент па каштоўных паперах".

Таксама планамі Мінфіна па далейшым развіцці рынку каштоўных папер прадугледжваецца прапанаваць яшчэ адзін новы інструмент - стрып-аблігацыі (STRIPS). Гэты фінансавы інструмент дае магчымасць раздзельна абарачацца на рынку купонам і наміналу каштоўных папер. Наколькі запатрабаванымі будуць стрып-аблігацыі на рынку, пакуль складана сказаць. "Але, спадзяюся, што цікавасць да іх будзе праяўлена ў бліжэйшы час", - падагульніў Аляксей Красінскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі