Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2020, 17:31

Мінфін плануе размясціць дзяржаблігацыі на расійскім рынку ў II квартале - Белкавец

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі плануе размясціць дзяржаўныя блігацыі на расійскім рынку ў II квартале бягучага года. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра Андрэй Белкавец, які сёння прымае ўдзел у круглым стале кампаніі Cbonds "Даўгавы рынак Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта, хутчэй за ўсё, будзе другі квартал", - сказаў намеснік міністра. Што датычыцца аб'ёму размяшчэння, то, паводле слоў Андрэя Белкаўца, размова ідзе не менш як пра 10 млрд расійскіх рублёў. "Усё будзе залежаць ад таго, які будзе попыт. Спачатку мы вывучым рынак, ці ёсць ён там у такім аб'ёме", - дадаў намеснік міністра.

Ён адзначыў, што новыя выпускі аблігацый будуць ужо пяцігадовымі (раней тэрмін размяшчэння складаў тры гады). "Даходнасць? Бягучы ўзровень плюс нейкая прэмія за павелічэнне тэрмінаў", - дадаў Андрэй Белкавец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі